«ТЫГО́ДНІК ВІЛЕ́НЬСКІ»
(«Tygodnik Wileński», «Віленскі штотыднёвік»),
літаратурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні на польскай мове ў 1815—17 раз на тыдзень, у 1818—22 раз у 2 тыдні. Заснавальнікі і рэдактары І.Лялевель, М.Балінскі, І.Шыдлоўскі, М.Альшэўскі. У «Т.В.» адбыўся паэтычны дэбют А.Міцкевіча (верш «Гарадская зіма», 1818), друкаваліся арыгінальныя і перакладныя творы ўраджэнцаў і жыхароў Беларусі А.Адынца, А.Ходзькі, І.Храптовіча, Ф.Булгарына, В.Сянкоўскага,
У.І.Мархель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)